Аліеў распусціў азербайджанскі парламент
Ільхам Аліеў
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў распусціў парламент і прызначыў датэрміновыя парламенцкія выбары.
У прэзідэнцкім указе гаворыцца, што выбары ў Мілі Меджліс (парламент) прызначаныя на 1 верасня.
Тэрмін паўнамоцтваў парламентароў шостага склікання згодна з законам мусіць закончыцца ў 2025 годзе.
Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі "Новы Азербайджан" звярнуліся да Аліева з просьбай пра датэрміновыя выбары. Яны спаслаліся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы — напрыклад, 29-я сесія Канферэнцыі бакоў рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату ды іншыя. За зварот прагаласавалі 105 дэпутатаў, супраць — адзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.