Алімкін у судзе: У Беларусі русафобам стала аказваць заступніцтва дзяржава

Алімкін у судзе: У Беларусі русафобам стала аказваць заступніцтва дзяржава

19 снежня ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся працэс па справе трох аўтараў расійскага інфармагенцтва "Рэгнум". Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы, а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Дзмітрыя Алімкіна абвінавачваюць толькі ў распальванні варажнечы. Сваёй віны яны не прызнаюць.

У аўторак адбываўся допыт Алімкіна. У судзе ён назваў сябе блогерам, а не журналістам. Дзмітрый Алімкін  распавёў, што адпраўляў тэксты са сваімі меркаваннямі Юрыю Баранчыку (супрацоўніку "Рэгнума"), з якім пазнаёміўся на форуме ў інтэрнэце. Аднак з ім ніколі не сустракаўся, кантактаваў праз пошту і скайп. За кожны тэкст пра сітуацыю ў Беларусі яму плацілі каля 50 долараў. Агулам ён апублікаваў пад псеўданімамі (у тым ліку, Ала Бронь) больш за чатыры дзясяткі тэкстаў, тэмы прыдумваў сам. Грошы атрымліваў праз банкаўскія пераводы. Алімкін кажа, што яго думкі рэдакцыяй "Рэгнума" практычна не скажаліся.

У Беларусі русафобам стала аказваць заступніцтва дзяржава, заявіў абвінавачаны і адзначыў, што гэта пацвярджаецца яго знаходжаннем у судзе. "У Беларусі адбываецца нешта нядобрае, гэта не ўсе заўважаюць, асабліва ў Расіі. Распальванне нацыяналізму. Я абвінавачваў у русафобіі беларускіх чыноўнікаў", — сказаў Алімкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі