Аляксандр Атрошчанкаў просіць адправіць яго ў калонію
Заяву на перавод ў месца адбывання пакарання зняволеных па справе "19 снежня" прэс-сакратар напісаў, не чакаючы вынікаў касацыі.
Прычына — жахлівыя ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ, дзе Аляксандр Атрошчанкаў знаходзіцца цяпер. Пратэстуючы супраць такіх умоваў утрымання, ён разам са сваімі суседзямі па камеры быў вымушаны часова адмовіцца ад выхаду на шпацыр, паведамляе Радыё "Рацыя".