Аляксандр Глеб застанецца ў “Каньяспоры” да канца сезону

Паводле турэцкага спартовага парталу Fanatik, Аляксандр Глеб спрабаваў выкупіць у клуба свой кантракт, але кіраўніцтва на гэта не пагадзілася.

Беларускі паўабаронца далучыўся да “Каньяспора” ў пачатку 2014 года. Тады з ім заключылі кантракт на паўгода з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на год па ўзаемнай згодзе бакоў. У канцы траўня мінулага году кантракт працягнулі. Цяпер вырашана, што Глеб дагуляе сезон за “Каньяспор”.

Аляксандр Глеб перайшоў у турэцкі клуб пасля таго, як паўтара года правёў у БАТЭ. Да гэтага ён гуляў за знакамітыя “Штутгарт”, лонданскі “Арсенал”, “Барселону” і “Крылы Саветаў”.

У Турцыі за год ён правёў 14 матчаў у мясцовым чэмпіянаце і не адзначыўся ў іх ніводным голам.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі