Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Цэнтрвыбаркама
13 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў не толькі новага старшыню Цэнтрвыбаркама, але і чальцоў ЦВК.
Як перадае БЕЛТА, у ЦВК прызначаныя Вадзім Іпатаў (быў намеснікам пры Лідзіі Ярмошынай), Алена Балдоўская, Дзяніс Дук, Сяргей Каліноўскі (быў у папярэднім складзе ЦВК) і Аляксандр Южык.
Новым кіраўніком Цэнтрвыбаркама, як распавядала Еўрарадыё, стаў Ігар Карпенка — дагэтуль ён займаў пасаду міністра адукацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.