Аляксандр Лукашэнка адправіў урад у адстаўку
Аляксандр Лукашэнка адправіў урад у адстаўку. Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі падпісаў 3 чэрвеня. паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Указ набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Пра тое, што новы ўрад будзе прызначаны яшчэ да выбараў, кіраўнік Беларусі заяўляў і раней.
Склад новага ўрада абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі 3 чэрвеня. На ёй прысутнічалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.