Аляксандр Лукашэнка хоча асабіста запусціць АЭС

Аляксандр Лукашэнка хоча асабіста запусціць АЭС

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сам хоча паўдзельнічаць у запуску Беларускай АЭС. Заява прагучала на нарадзе па працы паліўна-энергетычнага комплексу 13 жніўня, перадае БЕЛТА. 

Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў фота з нарады. Пры гэтым на здымку абсалютна не бачна кіраўніка дзяржавы. 

Паводле БЕЛТА, Лукашэнка нанарадзе пацікавіўся ў міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча, наколькі цяперашняя інфраструктура гатовая да працы пасля ўключэння БелАЭС на поўную магутнасць. Ва ўрада ён раптам запытаўся, куды плануецца пастаўляць дадатковы аб'ём электраэнергіі: "Хто яе купіць і як будзем выкарыстоўваць? Якія перспектывы экспарту электрычнай энергіі?" Безумоўна, гэта тое пытанне, якое трэба вырашыць толькі пасля пабудовы АЭС і падрыхтоўкі яе да запуску.

Абмяркоўваліся і пытанні нафтахімічнага комплексу. У старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэя Рыбакова Лукашэнка пацікавіўся, якія прагнозы па пастаўках і перапрацоўцы нафты да канца года і якія планы на 2021 год.

Асобна згадвалася развіццё інфраструктуры для захоўвання запасаў нафты і нафтапрадуктаў. "У якой стадыі працэс будаўніцтва перамычкі паміж нафтаперапрацоўчымі заводамі? На якім этапе мадэрнізацыя гэтых заводаў? У нас прапісаныя канкрэтныя тэрміны. На "Нафтане" ўжо праз месяц павінна быць атрыманая новая прадукцыя. Хацеў бы ўбачыць гэтую прадукцыю асабіста. На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў той жа час павінны завяршыцца зварачныя і мантажныя работы на трубаправодах высокага ціску. Як тут ідуць справы?" — запытаўся Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі