Аляксандр Лукашэнка папрасіў прабачэння ў міністра

Аляксандр Лукашэнка папрасіў прабачэння ў міністра

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму зрабіў Валерыя Малашку з міністра працы міністрам аховы здароўя, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, яму прапанавалі паўтара дзясятка кандыдатураў на пасаду міністра аховы здароўя. "Самы высокі рэйтынг пры праверцы апынуўся ў вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца", — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, 15 снежня 2016 года Валерыя Малашку прызначылі міністрам працы і сацыяльнай абароны. Аднак сёння, 27 студзеня 2017 года, кіраўнік дзяржавы прызначыў яго ж міністрам аховы здароўя: Малашка мае медыцынскую адукацыю.

Лукашэнка патлумачыў, што пасада міністра аховы здароўя "найважнейшая ў любой краіне, таму што гэта звязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва". Па словах беларускага кіраўніка яму давялося выбіраць — пакінуць чыноўніка на ранейшай пасадзе або перавесці яго ў Мінздароўя.
"Таму я прыношу свае прабачэнні, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодны", — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў прабачэння ў міністра
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі