Аляксандр Лукашэнка расказаў, які бізнес ён падтрымае
У Беларусі будуць падтрымліваць бізнес, які сумленна працуе на карысць краіны і народа. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас візіту ў Брэст.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта яго цвёрдая пазіцыя, якую ён не будзе мяняць.
"А калі нейкае жуллё спрабуе жыць за кошт чужога, прыватнага або дзяржаўнага, у нас з ім паступаюць, як і ва ўсіх цывілізаваных краінах, — паводле закона", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Таксама беларускі кіраўнік заявіў, што ў барацьбе з карупцыяй не будзе паслабленняў. Лукашэнка назваў яе іржой, якая раз'ядае ўсё.
"Наш народ не пацерпіць карупцыйных праяваў і з'яўлення алігархату ў нашай краіне", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.