Аляксандр Лукашэнка сёння едзе ў Аршанскі раён
Падчас рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з развіццём ільняной галіны.
Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка наведае Арэхаўскі льнозавод, дзе яму распавядуць пра выкананне ранейшых даручэнняў па павышэнню эфектыўнасці вырошчвання лёну і мадэрнізацыі льнозаводаў нашай краіны.
Аляксандр Лукашэнка таксама наведае Аршанскі льнокамбінат, дзе гаворка пойдзе аб рэканструкцыі, тэхнічным пераўзбраенні і павышэнні эфектыўнасці працы дадзенага прадпрыемства.
У завяршэнне рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы правядзе нараду па пытаннях развіцця льняной галіны, на якой мяркуецца комплексна абмеркаваць усе існуючыя ў гэтай сферы праблемныя пытанні і акрэсліць шляхі іх вырашэння.
Фота — ria.ru