Аляксандр Лукашэнка заступіўся за пенсіянераў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. На ёй абмяркоўваліся пытанні пенсіянераў.

Падчас нарады кіраўнік Беларусі паведаміў, што павышаць пенсійны ўзрост у краіне не плануецца, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка: "Калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім прама сказалі — вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў. І гаворка сёння не ідзе пра гэта, і ўздымаць гэтае пытанне няма чаго. З кожным годам хоць патроху, але ўсё менш становіцца менш працуючых людзей".

У сувязі з гэтым змяншаецца і колькасць людзей, якія адлічваюць грошы са свайго заробку на сацыяльныя патрэбы.

Лукашэнка дадаў, што недапушчальна звальняць пенсіянераў, здольных працаваць далей. Кіраўнік Беларусі абурыўся пазіцыяй некаторых дырэктараў прадпрыемстваў, якія, захоўваючы працоўныя калектывы, дазваляюць звальняць пенсіянераў. "Хоча чалавек працаваць, можа працаваць — няхай працуе . Інакш наш лозунг аб сацыяльнай дзяржаве так і застанецца лозунгам", — адзначыў Лукашэнка. Іначай ён прыгразіў звальняць такіх кіраўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі