Аляксандр Лукашэнка зноў збіраецца ў Эквадор

Аляксандр Лукашэнка зноў збіраецца ў Эквадор

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Эквадора. Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся, што пачнуць падрыхтоўку да візіту кіраўніка Беларусі ў Эквадор.

Падчас візіту Лукашэнкі ў Эквадор, як дамовіліся на сустрэчы, асноўная ўвага будзе засяроджаная на гандлёва-эканамічным складніку. Пры гэтым будуць улічвацца патрэбы Эквадора ў беларускіх тэхналогіях і абсталяванні, перадае БЕЛТА

Кіраўнікі дзяржаваў таксама абмеркавалі стан галоўных праектаў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва, якія былі намечаныя раней падчас сустрэч на вышэйшым узроўні. Бакі дамовіліся актывізаваць адпаведную працу.

Нагадаем, што папярэдні раз Лукашэнка наведваў Эквадор з дзяржаўным візітам летам 2012 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі