Аляксандр Лукашэнка звольніў пасла Беларусі ў Чэхіі
Валерый Курдзюкоў (у цэнтры) / 420on.cz, фота Цімур Сулейманаў
Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў Валерыя Курдзюкова ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Яшчэ 5 верасня Валерый Курдзюкоў у статусе пасла браў удзел у памятных мерапрыемствах і ўскладаў вянок ля помніка ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе "Тэрэзін". Мемарыял створаны ў памяць вязняў былога канцлагера і яўрэйскага гета.
На старонцы Курдзюкова ў Facebook цяпер напісана, што ён "працаваў у МЗС Беларусі". У знешнепалітычным ведамстве Курдзюкоў прапрацаваў каля 30 гадоў. Дыпмісію ў Чэхіі ўзначаліў у 2015 годзе.
Што стала прычынай адстаўкі, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.