Аляксандр Шакуцін з-за санкцый падаў іск у суд Еўрасаюза
Беларускі бізнесмен Аляксандр Шакуцін з-за санкцый, накладзеных на яго Саветам ЕС, падаў іск у суд Еўрасаюза, паведамляе TUT.by. Старшыня савета дырэктароў холдынга "Амкадор" трапіў у "чорны спіс" у снежні 2020-га (трэці пакет санкцый Еўрасаюза). І цяпер Шакуцін праз суд спрабуе адмяніць пастанову ў дачыненні сябе.
Бізнесмен кажа, што доказная база Савета ЕС яго здзіўляе. "Нам незразумела, як такі паважаны орган, як Савет Еўрапейскага саюза, выносіць абвінаваўчы прысуд, не выслухаўшы другі бок? — абураецца ён. — Як у Еўрасаюзе працуе прэзумпцыя невінаватасці?".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.