Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Аляксандр Васілевіч / Еўрарадыё​​
Аляксандр Васілевіч / Еўрарадыё​​

Сузаснавальніку выданняў KYKY.org і The Village Belarus, уладальніку рэкламнага агенцтва Vondel / Hepta Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на два месяцы. 

"Аляксандр Васілевіч сёння атрымаў падаўжэнне варты яшчэ на 2 месяцы. +2 да 14 месяцаў, якія ён у турме", напісала на сваёй старонцы ў Facebook жонка Васілевіча Надзея Зелянкова ў аўторак.

Палітвязень знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2020 года. У турме ён перахварэў COVID-19.

На відэа — Аляксандр Васілевіч у эфіры Еўрарадыё ў жніўні 2018-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі