Алжырцаў пакаралі за тое, што асляплялі лазэрам расійскага брамніка (відэа)

Прычына — выкарыстанне алжырскімі заўзятарамі лазэраў і піратэхнікі падчас матча чэмпіянату свету паміж зборнымі Алжыра і Расіі. Нагадаем, гульня скончылася ўнічыю 1:1, што дазволіла алжырцам патрапіць у 1/8 фінала.

Найбольш скандальны эпізод адбыўся ў другім тайме, калі адзін з заўзятараў падчас матчу з Расіяй асляпіў брамніка расіян Ігара Акінфеева. Пры ліку 1:0 на карысць Расіі быў прызначаны штрафны на карысць алжырцаў. У гэты час з трыбун адзін з заўзятараў і стаў свяціць Акінфееву ў вочы лазернай указкай. У выніку брамнік памыліўся на выхадзе, а Іслам Слімані дакладна прабіў галавой і зраўняў лік.

Сам Ігар Акінфееў прызнаў, што промень замінаў яму, але не стаў прычынай прапушчанага гола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі