Амаль палова амерыканцаў падтрымлівае ідэю імпічменту Трампа

Амаль палова амерыканцаў падтрымлівае ідэю імпічменту Трампа

47% жыхароў ЗША падтрымліваюць рашэнне Палаты прадстаўнікоў запусціць працэдуру імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага выданнем The Hill і даследніцкай кампаніяй HarrisX. Тры месяцы таму ідэю адстаўкі Трампа падтрымлівала на 12% меней апытаных.

42% удзельнікаў апытання не падтрымліваюць імпічмент, яшчэ 11% не змаглі адказаць на пытанне.

Сярод прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі імпічмент Трампа падтрымліваюць 78% (было 59%), сярод рэспубліканцаў —  18% (было 13%).

Працэдуру імпічменту прэзідэнта ЗША запусцілі пасля яго размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой Трамп папрасіў расследаваць дзейнасць газавай кампаніі Burisma ва Украіне. У яе савет дырэктараў уваходзіў Хантэр Байдэн, сын былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, верагоднага саперніка Трампа на выбарах 2020 года, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі