Амапавец Андрэй Бекіш адсудзіў у "Нашай Нівы" 1500 рублёў

Амапавец Андрэй Бекіш адсудзіў у "Нашай Нівы" 1500 рублёў

"Наша Ніва" прайграла суд амапаўцу Андрэю Бекішу і павінна заплаціць яму 1500 рублёў маральнай кампенсацыі. Такое рашэнне прыняла суддзя Маскоўскага раёна Мінска Іна Ялавая, піша выданне.

У ліпені 2020-га блогер Сцяпан Пуціла апублікаваў у сваім ТГ-канале відэа, на якім Бекіш, апрануты ў цывільную вопратку, падскоквае да аднаго з затрыманых пратэстоўцаў са спіны і некалькі разоў б’е яго. "Наша Ніва" апублікавала артыкул, у якім аднакласнікі амапаўца расказваюць пра яго дзяцінства.

Бекіш выставіў прэтэнзіі да некалькіх фразаў у артыкуле. Напрыклад, што ён "з вялікім імпэтам збіваў пратэстоўцаў". Таксама ён заявіў, што аднакласнікі не маглі казаць пра яго наступнае: "Якім жа трэба быць баязліўцам, каб такое рабіць…", "Павінен жа я ведаць, ці падаваць яму руку". Абвяргаў ён і такую гісторыю: "Памятаю, як на ўроку фізкультуры я збірала мячыкі пасля ўрока, а ён падышоў да мяне і проста ўдарыў пад дых. У мяне аж у вачах пацямнела".

"Наша Ніва" казала, што большасць фраз — гэта меркаванні тых ці іншых людзей, права на якія гарантуе Канстытуцыя. Іншыя фразы пацвярджаюцца фактамі: на відэа бачна, як Бекіш збівае дэманстранта, які не супраціўляецца. У дадатак, адна з яго аднакласніц прыйшла ў суд і пацвердзіла, што гісторыя з ударам у жывот здарылася менавіта з ёй. 

Абгрунтаванне сваіх маральных пакутаў Бекіш у суд таксама не падаў. 

Тым не менш суд прыняў яго бок. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі