Амбасада ЗША выступіла з заявай да 100-годдзя Брэсцкага міру і ўтварэння БНР

Амбасада ЗША выступіла з заявай да 100-годдзя Брэсцкага міру і ўтварэння БНР

Амбасада ЗША ў Мінску выступіла з заявай, прысвечанай 100-гадоваму юбілею адразу дзвюх падзеяў — Брэсцкага (Брэст-Літоўскага) міру і ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэкст заявы змешчаны на сайце дыпламатычнага ведамства. 

"Сто год таму быў падпісаны Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Жах вайны схлынуў з гэтай зямлі, пакінуўшы за сабой іншыя канфлікты, гора і зруйнаванні. Заключаны мір быў, на жаль, нядоўгім", — гаворыцца ў заяве.

Амерыканскія дыпламаты нагадваюць, што 11 лістапада, калі скончылася Першая Сусветная вайна, у гонар ахвяр вайны гучыць звон. "На Беларусі былыя ворагі ляжаць побач адзін з адным на шматлікіх могілках уздоўж усёй былой лініі фронту — у цалкам знішчанай тады Смаргоні, у Крэве, Барунах, Ашмянах, Багданаве, Мядзелі, Валожыне, Баранавічах", — згадваюць яны беларускія паселішчы, праз якія пракаціліся франты Першай сусветнай. 

"Беларусы, якім ніколі не бракавала няўрымслівасці і імкнення да справядлівасці і незалежнасці, пасля заключэння міру зрабілі спробу ўрэшце ўсталяваць уласную дзяржаўнасць. Аднак у віры супрацьлеглых мэтаў, амбіцый, настрояў і ваенных прысутнасцяў Беларуская Народная Рэспубліка ўжо меней чым праз год сканала. 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць памяць тых, хто насуперак цяжкім, неспрыяльным абставінам адстойваў іх нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць", — заяўляе амбасада ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі