Амбасадар Сурыкаў: Захад вядзе антырасійскія дзеянні ў Беларусі
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв’ю Sputnik.by выказаўся пра антырасійскую дзейнасць Захаду, які той праводзіць у Беларусі.
“Усё, што тычыцца дзеянняў Захаду на ўкраінскім флангу, на беларускім, гэта ўсе дзеянні антырасійскія. І мы разумеем, што наступныя намаганні будуць накіраваны ў Беларусь, і яны ўжо накіраваныя”, — заявіў ён.
Пры гэтым, на думку Сурыкава, краіны Еўрасаюза “пакуль не ў стане адарваць” Мінск ад Масквы. “Так і Беларусь не гатовая кінуцца ў абдымкі Захаду, разарваўшы ўсе эканамічныя сувязі. Ёсць прыклад Украіны, ёсць прыклад Малдовы”, — падзяліўся амбасадар
У якасці прыкладу антырасійскай дзейнасці дыпламат адзначыў, што ў Беларусь “зачасцілі розныя дэлегацыі”. Ён дадаў, што Расія прыглядаецца да таго, што адбываецца і “працуе на гэтым напрамку”.
Сурыкаў таксама закрануў тэму нафтагазавай спрэчкі Масквы і Мінска. Ён выказаў упэўненасць, што бакі ў любым выпадку дасягнуць кампрамісу.
“У Беларусі няма гэтага спускавога кручка заходне-ўкраінскіх абласцей, традыцыйна антырасійскіх, выгадаваных яшчэ ў Аўстра-Венгерскай імперыі. І няма русафобіі”, — канстатаваў Сурыкаў.
Дыпламат таксама выказаў занепакоенасць, звязаную з пэўнай ваеннай актыўнасцю ў выглядзе вучэнняў прыгранічных Беларусі краінаў НАТА