Амбасадар ЗША ў Беларусі: рэжым не можа змірыцца з уплывовымі НДА
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала апошнія падзеі ў нашай краіне — ліквідацыю больш за 40 грамадскіх структур, пра якую стала вядома 23 ліпеня.
"Рэжым не можа змірыцца з БАЖ, ПЭН-цэнтрам і іншымі ўплывовымі НДА, якія займаюцца інвалідамі, мастацтвам, СМІ, правамі чалавека і шмат чым іншым, — піша яна ў Twitter. — Замест таго, каб прызнаць сваю ўласную ролю ў стварэнні крызісу ў Беларусі, яны імкнуцца абвінаваціць іншых".
Сярод ліквідаваных грамадскіх аб'яднанняў — незалежная арт-пляцоўка "Арт Сядзіба", бясплатныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова", Бізнес-школа ІПМ, медыяплатформа "ИМЕНА".
The regime can’t abide @baj_by, @pen_belarus and other impactful NGOs focused on the disabled, arts, media, human rights & more. Rather than acknowledge their own role in creating the crisis in #Belarus they seek to blame others. https://t.co/Jq6NBcmxMH
— Julie Fisher (@USAmbBelarus) July 23, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.