Амерыканцы ўсё часцей выкарыстоўваюць слова "перамовы" — у Бруселі занепакоеныя

Марка Брэзолін / Еўрарадыё
Марка Брэзолін / Еўрарадыё

Калі мы прааналізуем еўрапейскую прэсу за апошнія два тыдні, мы ўбачым, што прадстаўнікі ЗША ўсё часцей выкарыстоўваюць слова "перамовы". Такім назіраннем карэспандэнт італьянскай La Stampa ў Бруселі Марка Брэзолін падзяліўся на канферэнцыі "Beyond the Front Pages" у Варшаве.

Паводле журналіста, кіраўніцтва Еўрасаюза заклапочанае тым, што падтрымка Украіны з боку ЗША можа скараціцца. А гэта, у сваю чаргу, можа змяніць ход вайны і паўплываць на пазіцыю Кіева, які цяпер адмаўляе магчымасць перамоваў з Уладзімірам Пуціным.

Пазіцыя Еўрапейскага Саюза ж заключаецца ў тым, што ўкраінцы самі, кіруючыся ўласнымі крытэрамі, павінны вырашаць, што для іх азначае перамога і калі павінна спыніцца вайна. А ЕС "будзе аднадушна падтрымліваць Украіну да самай яе перамогі". Пра гэта 14 лістапада заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі