Анатоль Буяльскі будзе трэніраваць польскую “Энергію” з Торуня

Трэнер Анатоль Буяльскі ў новым сезоне будзе сумяшчаць працу з баскетбалісткамі зборнай Беларусі і польскага клуба “Энергія” з Торуня, паведамляе БЕЛТА.

Апошнім часам спецыяліст ачольваў мінскі “Гарызонт”, з якім у мінулым сезоне атрымаў бронзавыя медалі нацыянальнага першынства, а цяпер вырашыў паспрабаваць сябе ў новых умовах і папрацаваць з замежным клубам.

У мінулым сезоне “Энергія” заваявала бронзу чэмпіянату Польшчы. Кіраўніцтва каманды не супраць таго, каб 55-гадовы трэнер заставаўся ў зборнай Беларусі. Нагадаем, што нядаўна нашы дзяўчаты пад яго кіраўніцтвам занялі 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы і атрымалі права пазмагацца за пуцёўку на Алімпіяду-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі