Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці
Андрэй Хадановіч / Еўрарадыё
Беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці ў Гданьску. Разам з ім узнагародзілі трох ўкраінцаў, двух з іх — пасмяротна.
— Абяцаў сабе не хвалявацца й не равець, але ў часе ўручэньня музыкі зайгралі Адажыё нашага Яўгена Глебава — і я расклеіўся. Дзякуй шаноўнаму журы! (Старшыня – Лех Валенса.) Дзякуй Цэнтру і яго дырэктару Базылю Керскаму за падтрымку і салідарнасьць! Слава Украïнi! Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!, — піша Хадановіч.
ЕЦС заснаваў медаль у 30-ю гадавіну “Салідарнасці”. Яе лаўрэаты ўнеслі уклад у аднаўленне свабоднай Польшчы. Медаль таксама ўручаецца тым, хто ў духу ідэалаў “Салідарнасці” адстойвае ўсеагульныя Правы чалавека, прасоўвае ідэю салідарнасці як асновы еўрапейскага парадку, працуе над узаемаразуменнем паміж народамі, будуе сацыяльны і маральны парадак на дыялогу.
Узнагарода прысуджана 722 людзям (65 з іх пасмяротна).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.