5 красавіка ў Мінску пачнуць судзіць Андрэя Дзмітрыева

Андрэй Дзмітрыеў падчас выбарчай кампаніі 2020 года / Еўрарадыё
Андрэй Дзмітрыеў падчас выбарчай кампаніі 2020 года / Еўрарадыё

5 красавіка пачнуць судзіць Андрэя Дзмітрыева. Крымінальную справу разгледзіць суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Кацярына Мурашка), паведамляе @viasna96. Палітыка, грамадскага дзеяча, экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх".

Па версіі Следчага камітэта, "устаноўлена датычнасць [Дзмітрыева] да экстрэмісцкай дзейнасці". Сцвярджалася, што ў жніўні-верасні 2020-га ўдзельнічаў у Мінску ў "вулічных беспарадках". А яшчэ следчыя падлічылі, што ён 599 разоў праязджаў праз мяжу, з іх 33 разы — пасля 2020 года. Ці ж гэта крымінал, паездкі за мяжу? Следства мяркуе, што ў Андрэя Дзмітрыева ёсць кантакты "з прадстаўнікамі Захаду і ЗША" (згадваецца Хілары Клінтан, фота з ёй цяпер у крымінальнай справе!), а гэта "можа сведчыць пра каардынацыю яго "палітычнай" дзейнасці з-за мяжы"! Нешта падобнае прыдумлялася следчымі ў СССР.

Пра затрыманне Дзмітрыева стала вядома 11 студзеня сёлета. Раней ён быў кіраўніком руху "Гавары праўду", а ў 2020-м — кандыдатам у прэзідэнты РБ. Пасля выбараў працаваў над стварэннем палітычнай партыі пад назвай "Наша партыя". У сацсетках апублікаваў пост з крытыкай законапраекта аб палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі