Андрэя Дзмітрыева павезлі на Акрэсціна
Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца ў мінскім ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта паведаміў адвакат актывіста.
Дзмітрыева затрымалі напярэдадні. Прычына яго затрымання да гэтага часу невядомая. Дзмітрыеў удзельнічаў у выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, быў зарэгістраваны кандыдатам. А некалькі дзён таму апублікаваўшы ў сацсетках пост з крытыкай законапраекта аб палітычных партыях і грамадскіх аб'яднаннях. Ён прааналізаваў дакумент і прыйшоў да высновы, што "застанецца толькі "партыя ўлады". Іншых не будзе". Беларусь вяртаецца да аднапартыйнай сістэмы. "А чым такая сістэма скончылася 30 гадоў таму — мы добра памятаем", адзначыў актывіст.
Раней Дзмітрыева затрымлівалі ў жніўні 2021 года, але тады даволі хутка адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.