Анджэй Дуда хоча, каб АБСЕ узняло пытанне рэпрэсій супраць палякаў у Беларусі

Анджэй Дуда хоча, каб АБСЕ узняло пытанне рэпрэсій супраць палякаў у Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда хоча, каб АБСЕ узняло пытанне рэпрэсій супраць польскай меншасці ў Беларусі. Ён размаўляў з генсекам гэтай арганізацыі Хельгай Шмід і знаходзіцца ў пастаянным кантакце з урадам з нагоды становішча палякаў у нашай краіне, паведамляе "Польскае радыё".

Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжалікі Борыс. Артыкул — "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб" (ч. 3 арт. 130 КК). Борыс адбывае 15-суткавы арышт. Таксама быў затрыманы на трое сутак актывіст непрызнанага Саюза палякаў, журналіст Анджэй Пачобут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі