Анджэй Дуда размаўляў з жонкай Алеся Бяляцкага пра беларускіх палітвязняў

Наталля Пінчук і Анджэй Дуда / twitter.com/prezydentpl
Наталля Пінчук і Анджэй Дуда / twitter.com/prezydentpl

22 сакавіка Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Пра гэта паведаміла Канцылярыя польскага прэзідэнта.

Падчас размовы абмяркоўвалася сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, праблемы іх сем’яў, а таксама пытанні бяспекі ў рэгіёне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.

Анджэй Дуда выказаў удзячнасць і павагу за непахіснасць Бяляцкага, які шмат гадоў змагаецца за правы чалавека ў Беларусі. Таксама ён заявіў, што Польшча працягне падтрымку незалежнай дэмакратычнай Беларусі, беларускага народу і яго законных памкненняў жыць у свабоднай дэмакратычнай дзяржаве.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні Наталля Пінчук сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Збігневам Рау. Яны абяцалі падтрымку беларускім дэмакратычным сілам.

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі асуджаны за праваабарончую дзейнасць на 10 гадоў. У зняволенні ён знаходзіцца з лета 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі