Аншлаг ў Інстытуце псіхалогіі і конкурс у МУС. Што там з прыёмам на бюджэт?
Куды паступаюць беларусы?
Калі ў "педагагічны" — то толькі на "псіхалогію", а ў "мед" — каб стаць дарагім стаматолагам дзе-небудзь за мяжой. Быць журналістам — не камільфо. Настаўнікам?.. Толькі не ў нашай краіне. Горкі? Не, не чулі…
Беларускія ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія плануюць вучыцца на бюджэце. Па традыцыі Еўрарадыё паглядзела, як ідуць справы ў некаторых універсітэтах і якія там трэнды.
Дзяўчынкі і хлопчыкі, якія хочуць стаць міліцыянтамі
Сёлета на бюджэтную дзённую форму навучання ў Акадэмію МУС Беларусі плануюць набраць 438 абітурыентаў. І калі на "Правазнаўства" факультэта міліцыі і грамадскай бяспекі плануецца прыняць 115 чалавек, а заявы падалі 100, то на такую ж спецыяльнасць факультэта крымінальнай міліцыі — 279 ахвотнікаў на 82 месцы (для параўнання ў мінулым годзе конкурс складаў прыкладна 2,5 ч/м).
Яшчэ адзін цікавы момант: на бюджэт у Акадэмію МУС прымаюць толькі 10 дзяўчат. Іх чакаюць на крымінальна-выканаўчым факультэце (спецыяльнасць — "Правазнаўства"). Пры гэтым прынята 35 заяў. Без экзамену пройдуць 3 абітурыенткі, па-за конкурсам — 4. На што разлічваюць тыя, што засталіся?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.