Антыдопінгавы цэнтр у Маскве могуць пазбавіць акрэдытацыі

Як сведчаць вынікі праверкі, зладжанай Дысцыплінарным камітэтам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, дадзеныя маскоўскай лабараторыі недастаткова надзейныя. Камітэт даў адпаведныя рэкамендацыі агенцтву, якое і будзе прымаць рашэнне наконт закрыцця лабараторыі.



Адзіны ў Расіі антыдопінгавы цэнтр адкрыўся ў Маскве сёлета ў жніўні. Калі яго пазбавяць ліцэнзіі, то ўзоры крыві і мачы спартсменаў у часе Алімпіяды давядзецца дасылаць у іншую краіну.



Днямі стала вядома, што акрэдытацыі Сусветнага допінгавага агенцтва пазбавілася лабараторыя ў Бразіліі. Тэсты на допінг у часе Чэмпіянату свету па футболе ў 2014 годзе будуць рабіць у швейцарскай Лазане, інфармуе ВВС.


Раней прэзідэнт МАК заявіў, што на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы будуць весці беспрэцэдэнтную барацьбу з допінгам і возьмуць рэкордную колькасць допінг-пробаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі