Анжаліка Борыс напісала першы пост у Facebook пасля вызвалення

Анжаліка Борыс / https://www.facebook.com/andzelika.borys/
Анжаліка Борыс / https://www.facebook.com/andzelika.borys/

Анжаліка Борыс напісала першы пост у Facebook пасля вызвалення з-пад хатняга арышту ў Беларусі. Яна піша, што перажывае за сваіх калегаў, а сярод іх — за палітвязня Анджэя Пачобута.

“Я не хачу нічога каментаваць, таму што жыццё і час усё пракаментуюць самі”, — дадае яна.

Днямі стала вядома, што з Борыс, кіраўніцы непрызнанага ўладамі РБ Саюзу палякаў, былі знятыя абвінавачванні ("за адсутнасцю складу злачынства"). У МЗС Польшчы гэта назвалі "першай за доўгі час пазітыўнай навіной з Мінска". Дыпламаты выказалі надзею, што неўзабаве Анжаліка Борыс зможа наведаць Польшчу.

Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута і яшчэ некалькіх актывістак польскай меншасці затрымалі вясной 2021 года. Усе затрыманыя, акрамя Борыс і Пачобута, пагадзіліся з'ехаць з Беларусі ў Польшчу. Борыс вызвалілі з-пад варты ў сакавіку 2022 года і перавялі пад хатні арышт. Яна жыла ў сваёй маці на Гродзеншчыне.

Анджэй Пачобут быў асуджаны ў Беларусі на 8 гадоў калоніі. Польскі бок гатовы адкрыць пункт пропуску ў Баброўніках у выпадку яго вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі