Апеляцыйны суд у Бялградзе разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта

Акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта каля суда

Акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта каля суда / facebook.com/anna.matsiyeuskaya

27 жніўня Апеляцыйны суд у Бялградзе разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта. Пасяджэнне скончанае, але рашэння — экстрадуюць палітуцекача ў Беларусь ці не — давядзецца чакаць да 30 дзён. Суд будзе разглядаць атрыманыя матэрыялы.

Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, а таксама сузаснавальнік Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, якое ў РБ аб'явілі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ён пакінуў Беларусь па палітычных матывах. У кастрычніку 2023-га яго затрымалі ў Сербіі паводле ордара Інтэрпала: рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў.

Сем месяцаў палітуцякач правёў у сербскай турме, потым яго перавялі пад хатні арышт. Вярхоўны суд Сербіі пастанавіў экстрадзіраваць Андрэя Гнёта ў Беларусь, але ён з адвакатам абскардзіў гэтае рашэнне. У абарону Гнёта выступілі разнастайныя беларускія і міжнародныя арганізацыі.

Нядаўна Андрэй Гнёт быў у эфіры Еўрарадыё.

Апеляцыйны суд у Бялградзе разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта
facebook.com/anna.matsiyeuskaya
Апеляцыйны суд у Бялградзе разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі