Апеляцыю Андрэя Гнёта на экстрадыцыю разгледзяць 27 жніўня

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / Facebook

Апеляцыя Андрэя Гнёта на рашэнне аб экстрадыцыі з Сербіі будзе разглядацца 27 жніўня. "Гэта не проста дзень. Гэта мой апошні шанс быць пачутым", — піша рэжысёр у сацсетках.

Пасяджэнне будзе адкрытым. Яно пачнецца аб 11-й гадзіне па адрасе: Beograd, Nemanjina 9, 2 паверх, зала 18.

Рэжысёр Андрэй Гнёт — палітуцякач з Беларусі. Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў яго ў нявыплаце падаткаў і абвясціў у вышук па лініі Інтэрпала. Гнёта затрымалі ў Сербіі, сем месяцаў ён правёў у турме, потым яго перавялі пад хатні арышт.

Месяц таму Інтэрпал выкрасліў палітуцекача з свайго "чырвонага спісу". Генеральны сакратарыят арганізацыі прызнаў, што аформлены Беларуссю запыт на вышук мае палітычную афарбоўку.

Тым не менш Гнёт па-ранейшаму застаецца пад хатнім арыштам у Сербіі. Сербскія ўлады заяўляюць, што цяпер яны кіруюцца не запытам Інтэрпала, а двухбаковымі дамовамі з Беларуссю аб выдачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі