Аплату камунальных паслуг у Беларусі прапануюць зрабіць залежнай ад іх якасці
Аплата жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі павінна залежаць ад якасці гэтых самых паслуг. Такую прапанову агучыў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.
На думку чыноўніка, з улікам таго, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі выраслі, то самі паслугі мусяць быць якаснымі. "У цяперашні час ініцыятыва палягае ў тым, каб за няякасную паслугу чалавеку даваць зніжку, якая павінна быць, вядома, істотнай, каб чалавек меў права на пераразлік за няякасна аказаную паслугу. Такім чынам мы будзем стымуляваць арганізацыі да павышэння эфектыўнасці і аказання якасных жыллёва-камунальных паслуг", — перадае БЕЛТА тлумачэнні Церахаваў. Дакумент, які ўвядзе такія меры, ужо падрыхтаваны і цяпер узгадняецца з зацікаўленымі ведамствамі.
Міністр дадаў, што надалей плануецца зніжаць сабекошт жыллёва-камунальных паслуг. У 2016 годзе міністэрства зэканоміла больш за 260 мільёнаў рублёў, у 2017-м — 110 мільёнаў. Але, на яго думку рэзервы для далейшай эканоміі ёсць. "У прыватнасці, зачын ёсць у сферы цеплазабеспячэння. Вядома, гэтая самая дарагая паслуга не толькі для грамадзян, але і ў цэлым для краіны. Усялякае павышэнне тарыфаў павінна быць цесна ўвязана з даходамі грамадзян, яно знаходзіцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы. Гэта значыць, казаць пра нейкае рэзкае павышэнне тарыфаў заўчасна", — супакоіў Церахаў.
Таксама вялікая ўвага надаецца якасці пітной вады. Цяпер на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца праект закона аб пітным водазабеспячэнні. У нашай краіне плануецца пабудаваць больш за 1200 станцый абезжалезвання і навесці парадак у эксплуатацыі інжынерных сетак.