Apple дазволіць карыстальнікам загружаць праграмы не толькі з App Store
Пакуль іншыя дадаткі для карыстальнікаў тэхнікі Apple будуць даступныя толькі ў краінах ЕС / Reuters
Карыстальнікі прадукцыі Apple у краінах ЕС змогуць загружаць на свае прылады іншае праграмнае забеспячэнне. Аб гэтым піша выданне Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Цяпер уладальнікам гаджэтаў ад Apple без абмежаванняў даступныя толькі прадукты, размешчаныя ў App Store.
Пайсці на гэты крок амерыканская кампанія была вымушаная з-за новага еўрапейскага заканадаўства аб лічбавых рынках. Закон уступае ў сілу ў бліжэйшыя месяцы. Па новых правілах, кампаніі абавязаны дазволіць ўстаноўку іншых праграм і дазваляць сваім карыстальнікам змяняць наладжванне па змаўчанні.
Калі такія ж нормы з'явяцца ў іншых краінах, Apple будзе гатовы зняць абмежаванні і там, сцвярджае Bloomberg. Але пакуль паслабленні закрануць толькі рэгіён ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.