Апублікавана рашэнне ЕС аб працягненні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Урсула фон дэр Ляен / Reuters
Урсула фон дэр Ляен / Reuters

Апублікавана рашэнне ЕС аб працягненні на год санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яны датычыць замарозкі актываў, візавых абмежаванняў для 195 асоб. Пад іх трапляюць і арганізацыі, звязаныя з рэжымам. Пра працягненне санкцый стала вядома на мінулым тыдні. Яны будуць дзейнічаць да 28 лютага 2024 года.

"Улічваючы цяжар сітуацыі ў Беларусі, які захоўваецца, і дачыненне Беларусі да незаконнай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, мэтазгодна захаваць у сіле ўсе меры, прынятыя саюзам", — адзначаецца ў дакуменце.

Цяпер чакаецца ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якія яшчэ ў студзені анансавала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі