Еўрасаюз працягнуў дзеянне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Санкцыі яшчэ на год / Reuters
Санкцыі яшчэ на год / Reuters

Еўрасаюз працягнуў на год дзеянне санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэта датычыць замарозкі актываў 195 асоб і 34 арганізацый, звязаных з ім. Таксама для іх будуць дзейнічаць візавыя абмежаванні. Пра гэта напісаў у Twitter брусельскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

Гаворка ідзе менавіта пра старыя санкцыі. Новы пакет санкцый абмяркуюць у другой палове дня разам з санкцыямі супраць Расіі. Пра новы пакет неаднаразова пісаў той жа Ёзвяк. Яго збіраюцца ўвесці за тое, што РБ дапамагае РФ у яе агрэсіі супраць Украіны.

10 студзеня новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі анансавала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Паводле неафіцыйных звестак, новыя санкцыі могуць закрануць такія галіны, як нафта, вугаль, сталь і золата; гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі; меры, якія закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны; забарона на экспарт тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах і здольных узмацніць прамысловы патэнцыял краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі