ЕС на гэтым тыдні павінен узгадніць санкцыі па Беларусі — Ёзвяк

ЕС падрыхтаваў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / Ffikretow, Dreamstime.com
ЕС падрыхтаваў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / Ffikretow, Dreamstime.com

На гэтым тыдні ЕС павінен узгадніць чарговы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Пра гэта ў сацсетках паведамляе брусельскі карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.

Раней у СМІ з'яўляліся падрабязнасці будучага пакета санкцый. Пад іх трапяць тавары і тэхналогіі двайнога прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах. Таксама пад абмежаванні трапяць цэлыя сектары эканомікі — нафта, вугаль, сталёваяую прадукцыя і золата. Акрамя таго, санкцыі, як мяркуецца, закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны.

Раней аналагічныя санкцыі ЕС увёў супраць Расіі. Цяпер афіцыйны Мінск як пасобнік у вайне супраць Украіны таксама зазнае адпаведныя абмежаванні.

Дарэчы, праз пару тыдняў, як піша Ёзвяк, Еўрасаюз плануе прадставіць дзясяты пакет санкцый супраць Расіі. Іх плануюць узгадніць да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі