Новыя санкцыі ЕС супраць Мінска закрануць энергетыку і тэхналогіі — Bloomberg
Новыя санкцыі ЕС закрануць энергетыку Беларусі / belchemoil.by
Еўрасаюз прапанааў новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму за яго падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Падрабязнасці публікуе Bloomberg са спасылкай на атрыманыя дакументы.
Паводле інфармацыі выдання, плануюцца наступныя абмежавальныя меры:
— забарона на экспарт тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах і здольныя ўзмацніць прамысловы патэнцыял краіны;
— санкцыі на нафту, вугаль, сталёвую прадукцыю і золата;
— гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі і прадастаўленне пэўных паслуг;
— меры, якія ўдараць па авіяцыйным і энергетычным сектарах краіны і ключавых крыніц даходаў.
Гэтыя санкцыі аналагічныя тым, якія раней Еўрасаюз увёў супраць Расіі, але Беларусь пад іх не трапляла.
Таксама, як і для Расіі, будуць і выключэнні з-пад санкцый. Пад абмежаванні не трапяць лекі, сельскагаспадарчая і харчовая прадукцыя, а таксама льготы для звязаных фінансавых аперацый з удзелам асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі. ЕС зможа заканадаўча пераследаваць усіх, хто дапамагае абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.