Апублікаванае відэа канфіскацыі сотняў тысяч долараў у мінскіх суценёршаў
Апублікаванае відэа канфіскацыі сотняў тысяч долараў у мінскіх суценёршаў. Як паведамляла Еўрарадыё, 22-гадовую мінчанку падазраюць у тым, што за апошнія два гады яна разам з маці ўцягнула ў занятак прастытуцыяй больш за 70 дзяўчат (іх адпраўлялі за мяжу).
Па звестках следчых, прыбытак ад нелегальнага "бізнесу" склаў больш за 300 тысяч долараў. Дачку і маці затрымалі. Падчас ператрусаў знайшлі больш за 200 тысяч долараў. На іх банкаўскіх рахунках захоўвалася яшчэ $130 тысяч.