Апублікаваны пяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі

Апублікаваны пяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі

Апублікаваны пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, і яны пачалі дзейнічаць. У ім — замарозка актываў чатырох расійскіх банкаў, забарона на імпарт расійскага вугалю са жніўня, забарона на доступ расійскіх суднаў у еўрапейскіх парты, забарона расійскіх кампаній на ўдзел у дзяржзакупках у ЕС і шмат іншага.

Таксама ў "чорны спіс" дадалі больш за 200 чалавек. Сярод іх — дочкі Уладзіміра Пуціна, алігархі Алег Дзерыпаска, Барыс і Ігар Ратэнбергі, Кірыл Шамалаў, Саід Керымаў, прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў, кіраўнік Сбербанка Герман Грэф, галоўны рэдактар "КП" Уладзімір Сунгоркін.

Пяты пакет санкцый закрануў і Беларусь — забаронены аўтатранспартныя перавозкі тавараў, нават транзітам, але ёсць выключэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі