На 4 жніўня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

На 4 жніўня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У аўторак, 4 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. Толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, перадае Белгідрамет.

Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Уначы прагназуецца 11-17 са знакам "плюс", удзень будзе 24-29 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца 30-32 вышэй за нуль. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. 

Высокая тэмпература паветра захаваецца і ў наступныя дні.

Напрыклад, 5 жніўня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў паўночна-заходніх, а ўдзень і ў цэнтры краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 13-18 цяпла, удзень будзе 21-27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе +28...+31.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі