Арганізатараў святкавання Дня Волі запрасілі ў Мінгарвыканкам

Арганізатараў святкавання Дня Волі запрасілі ў Мінгарвыканкам

Арганізатараў святкавання Дня Волі запрасілі ў Мінгарвыканкам. Сустрэча прызначаная на сераду, 22 сакавіка, на 15.00. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з заяўнікаў Зміцер Каспяровіч. Паводле яго слоў, запрашэнне было праз тэлефанаванне.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак такая сустрэча не адбылася. За некалькі гадзін да пачатку яе неспадзявана адмянілі.

Як вядома, вулічная акцыя запланаваная на суботу, 25 сакавіка. Яе заяўнікі хочуць прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці ад Акадэміі навук да парку імя Янкі Купалы. Іншыя палітычныя сілы разглядаюць свае варыянты шэсця (у прыватнасці, Мікалай Статкевіч заявіў пра намер давесці калону людзей да плошчы Незалежнасці).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі