Арганізатары "Джаз Кактэбеля" правядуць майстар-клас у Мінску
23-25 лістапада ў сталічным кафэ Loft пройдзе Першы міжнародны workshop вядомага ўкраінскага фестывалю "Джаз Кактэбель" пры падтрымцы Mirum Music Festival, пішуць Experty.by
Арганізатары "Джах Кактэбеля", сярод якіх PR-мэнэджар Ягор Кір'янаў, куратар праектаў і вядучая Яўгенія Стрыжэўская а таксама Дарця Таркоўская, спецыяліст у сферы музычнага маркетынгу, падзеляцца тым, як арганізоўваюць маштабную музычную падзею, якая 13 гадоў запар збірае шматтысячную аўдыторыю, якім чынам прыцягваюць новых і ўтрымліваць старых партнёраў, як ствараюць і напаўняюць інфармацыйнае поле, а таксама пра асаблівасці фестывальнага букінгу і шмат чаго іншага.
Удзельнікаў майстар-класаў таксама чакаюць канцэрты чатырох беларускіх гуртоў, прадстаўленых для адбора на "Джаз Кактэбель-2016", аб'яўленне першых украінскіх артыстаў, якія выступяць на Mirum Music Festival-2016 і розыгрых запрашальнікаў на канцэрт украінскага гурта Onuka, які пройдзе 26 лістапада ў сталічным Prime Hall.
Арганізатары "Джаз Кактэбеля" паведамляюць, што працягваюць прымаць заяўкі ад беларускіх гуртоў па адрасе [email protected].
Фота: downtown.ru