Арганізаваць wi-fi у грамадскім транспарце перашкаджае кіберзлачыннасць

Арганізаваць wi-fi у грамадскім транспарце перашкаджае кіберзлачыннасць

Бліжэйшым часам у Беларусі прымуць рашэнне аб укараненні інтэрнэту ў грамадскім транспарце. З такой заявай выступіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь-1".

Чыноўнік адзначыў, што тэхнічная магчымасць для з'яўлення інтэрнэту ў грамадскім транспарце ёсць. Але пры гэтым ёсць і пагроза. "У гэтай сферы пагроза кіберзлачыннасці расце прапарцыйна пранікненню інтэрнэту. Адпаведна, мы павінны прадпрымаць меры ў адказ", — перадае БелаПАН словы Шадко.

Тым не менш, першы намеснік міністра не лічыць патрэбным занадта бюракратызаваць гэты працэс.

Таксама Шадко паведаміў, што ў Беларусі ўжо ўкараняецца тэхналогія 4G: у Мінску ідзе тэставанне. А мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ўкаранення тэхналогій 5G пачнецца праз некалькі гадоў.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі