Аргкамітэт маршу на Дзень волі вызначыць фармат акцыі сёння пасля 16:00

Аргкамітэт маршу на Дзень волі вызначыць фармат акцыі сёння пасля 16:00

Аргкамітэт маршу на Дзень волі вызначыць фармат правядзення акцыі сёння пасля 16:00. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў акцыі Дзяніс Садоўскі:

"Аргкамітэт прыме рашэнне незалежна ад таго, будзе адказ ці не. Мы адклалі сустрэчу на 16:00. Будзем спадзявацца, што да гэтага часу адказ [з Мінгарвыканкама] будзе ў нас на руках. А калі не, чакаць далей ужо няма ніякага сэнсу. Аргкамітэт будзе прымаць рашэнне з разуменнем таго, што ўлада не хоча ісці на кантакт".

20 сакавіка мінуў апошні дзень, калі Мінгарвыканкам мусіў даць адказ на заяву аб правядзенні маршу. Аднак ні "так", ні "не" заяўнікі не пачулі: чыноўнікі заявілі, што адправілі паперы поштай.

Садоўскі тлумачыць адсутнасць адказу тым, што ўлады самі пакуль не вырашылі, дазваляць "Марш недармаедаў" ці не. Але, на яго думку, гэта не мае прынцыповага значэння, бо "хапун" можа адбыцца і на дазволенай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі