"Аркестр на "Тытаніку" — гэта пра сітуацыю з беларускім харчовым рытэйлам

Расія наўрад ці ўратуе беларускія харчовыя прадпрыемствы — яна сама "тоне" / RAYMOND WONG
Расія наўрад ці ўратуе беларускія харчовыя прадпрыемствы — яна сама "тоне" / RAYMOND WONG

Эканамічныя санкцыі б'юць па Беларусі як па памагатай пуцінскай агрэсіі. Напрыклад, месяц таму долар каштаваў 2,56 BYN. Цяпер на фоне расійскага ўварвання ва Украіну ён дабраўся да адзнакі 3,30 беларускага рубля. Узрушэнні ў эканоміцы закранулі і харчовы рынак.

Відавочна, што кошт прадуктаў прывязаны да курса валют. Як хутка падскочаць цэннікі і ці не памруць ад голаду беларусы ў агляднай будучыні?

“Оркестр на “Титанике” — это о ситуации с белорусским продовольственным ретейлом

— Не будзе такога, што долар па Нацбанку вырас на 20% і цэны вырастуць на столькі ж. Цэны вырастуць на 50%, таму што з'еў ты сёння, а купляць трэба паслязаўтра. І які курс долара будзе паслязаўтра — не ведае ніхто. Таму гандлёвыя сеткі заўсёды перастрахоўваюцца, яны заўсёды закладваюць курс долара з запасам, — расказвае Еўрарадыё экс-кіраўнік па рабоце з рознічнымі сеткамі ў Nielsen Валянцін Сакалоўскі. — З пункту гледжання харчовай бяспекі такога, што не будзе чаго есці, хутчэй за ўсё, не будзе. Неяк пражывём. Мясам, напрыклад, будзем забяспечаныя — гэта досыць экспартаарыентаваная галіна. Пытанне ў іншым: у беларускіх таварах велізарная доля імпарту.

Што будзе з лекамі для жывёл, з кармамі, з вітамінамі? Што будзе з упаковачнымі лініямі, якія ў Беларусі не вырабляюць? Што будзе з лініямі раздзелкі, якія трэба неяк абслугоўваць? Какава ў Беларусі таксама не расце — што будзе з беларускім шакаладам? Дый з садавіной будзе не вельмі добра. Раней мне здавалася, што бананы па сем з паловай рублёў — гэта нешта за рысай дабра і зла. А цяпер гэта маркет-рэаліці.

“Оркестр на “Титанике” — это о ситуации с белорусским продовольственным ретейлом
Цэны на бананы ў некаторых беларускіх крамах выраслі ў паўтара раза / Еўрарадыё

"Усё складана і непрадказальна"

Валянцін Сакалоўскі лічыць, што цяпер няма магчымасці гарантаваць пастаўку тавараў праз курс долара і нестабільную лагістыку.

— Польшча перагружаная ўкраінскімі грузамі. Перагружаная гуманітаркай, велізарныя чэргі на мяжы. Незразумела, што будзе з транзітам праз Расію з Кітая, — кажа Валянцін. — Праблемы будуць з тымі таварамі, якія вырабляліся на заводах глабальных карпарацый у Расіі. Гістарычна было так, што калі нешта з палітычных прычын не пастаўляецца з Расіі, то яно вязецца з Украіны, і наадварот.

Цяпер жа абодва варыянты будуць недаступныя. На ўсіх этапах — ад моманту куплі да моманту продажу пакупніку — у гандлёвых сетак цяпер поўная нявызначанасць. Сеткі кажуць, што яны баяцца рабіць закупкі і падпісвацца на нейкія доўгатэрміновыя дамовы, таму што незразумела, што і пачым купляць, як гэта давезці і хто гэта купіць у Беларусі. Усё складана і непрадказальна. Некаторыя лагісты цяпер "вешаюцца", некаторыя, наадварот, "закалочваюць бабкі".

“Оркестр на “Титанике” — это о ситуации с белорусским продовольственным ретейлом
Дзе ўзяць тавар, як давезці, ці купяць? / depositphotos.com

— Калі гандлёвыя сеткі яшчэ могуць быць гатовыя да так званай мабілізацыі, то беларускія вытворцы да гэтага зусім не гатовыя, — працягвае Валянцін Сакалоўскі. — Яны заўсёды жылі з тым разлікам, што дзяржава выратуе, выратуе тоўсты расійскі рынак. Я не выключаю таго, што дзяржаўныя заводы пачнуць банкрутаваць, аб'ядноўвацца, рэструктурызавацца — абы схаваць страты.

Аптымісты лічаць, што рынак, які вызваліўся ад умоўнага Nestle, здольны канкураваць і лёгка запоўніцца айчыннай прадукцыяй.

— Ды нічога падобнага, — кажа Валянцін Сакалоўскі. — Гэтым разам у нас няма магутнага бюджэту, які "залье" грашыма "Камунарку" або калгасы. Няма падтрымкі Расіі, якая сама цяпер перайшла ў рэжым выжывання і задумваецца над тым, як па танносці прадаць кітайцам "Газпрам", пакуль ён зусім не разарыўся.

У нас няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дне. Якім будзе гэтае заўтрашняе дно? Любы чалавек, які зараз скажа, што долар будзе па пяць рублёў, — гэта або чалавек, якому трэба хайпануць на гучным загалоўку, або Яраслаў Раманчук, — іранізуе Валянцін Сакалоўскі. — Калі будзе зразумела, што вось яна, ніжняя мяжа, тады можна будзе прагназаваць пра рознічны тавараабарот.

Цяпер нічога не зразумела, поўны хаос. З пункту гледжання імпарту незразумела, да якога курса прывязвацца. Калі раней сеткі закладвалі нейкі прагноз курса і па ім спрабавалі рабіць нейкія плацяжы, то цяпер гэта "аркестр на "Тытаніку". Усё тоне, а мы склалі рукі і граем. Людзі займаюцца тым, чым яны прывыклі займацца, каб не звар'яцець.
 

"Ідзе сур'ёзнае падвышэнне цэн"

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў нагадвае, што праблемы ў рытэйлу пачаліся яшчэ да вайны ва Украіне.

“Оркестр на “Титанике” — это о ситуации с белорусским продовольственным ретейлом

— Машыны стаялі на мяжы да двух тыдняў. Праблема знайсці машыну, каб прывезці тавар. Робіцца гэта ўсё доўга, узрастаюць выдаткі, — расказвае Еўрарадыё Віктар Маргелаў. — Рэзка ўскладніліся пастаўкі імпартнага харчавання з большасці бакоў, у тым ліку і з Расіі. А пасля пачатку гэтых падзей многія прадпрыемствы паставілі стоп на адгрузку. Яны не ведалі, як і на якіх умовах далей працаваць. Пераважна ў Мінску і крыху менш у рэгіёнах павялічыўся спажывецкі попыт.

Гэта прывяло да праблем наяўнасці солі, тушонкі, мукі, запалак і іншых тавараў. Таму назіраюцца перабоі паставак шэрагу харчовых тавараў у гандлёвыя сеткі. Усё гэта прывяло да памяншэння асартыменту. Ідзе сур'ёзнае падвышэнне цэн — перш за ўсё на імпартныя тавары.

Што будзе далей?

— Цэны на беларускія тавары, хутчэй за ўсё, будуць падымацца з адтэрміноўкай. У беларускіх харчовых таварах таксама ёсць вялікі імпартны складнік. Але ёсць інерцыя. Калі ёсць запас, умоўна, накрывак для кансервавых бляшанак, то іх яшчэ можна адпусціць па старых цэнах. А калі запасу не стане, то тыя ж накрыўкі давядзецца адпускаць з улікам новых цэн. Таму мой прагноз такі: беларускія тавары будуць даражэць, але менш і павольней за імпартныя, — рэзюмуе Віктар Маргелаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі