Аршанскі райвыканкам патрабуе ад арэндадаўцы выселіць краму сувеніраў

Аршанскі райвыканкам патрабуе ад арэндадаўцы выселіць краму сувеніраў

Пад агульныя ператрусы і затрыманні 14 ліпеня трапіў аршанец Ігар Казмярчак — заснавальнік сайта orsha.eu і "Цудоўнай крамы", дзе прадаюцца сувеніры з нацыянальным каларытам.

Арэндадаўца хоча тэрмінова скасаваць дамову з "Цудоўнай крамай" — маўляў, гэтага патрабуюць мясцовыя ўлады.

"Да прадаўца "Цудоўнай крамы" (сувенірная прадукцыя) у Оршы зараз прыйшла арэндадаўца і сказала, што яе выклікалі ў выканкам і сказалі тэрмінова скасаваць дамову арэнды. Уладальнік крамы Ігар Казмярчак у дадзены момант знаходзіцца ў Віцебску ў Следчым камітэце на допыце", — піша прэс-служба БАЖ.

Казмерчака нядаўна затрымлівалі, трое сутак ён правёў у аршанскім ІЧУ. На яго пачалі крымінальную справу (нібыта за псаванне маёмасці) і ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Для "Цудоўнай крамы" гэта другое скасаванне арэнды за няпоўны год. Увосень 2020-га краму Казмерчака гэтак жа раптоўна выселілі з іншага арандаванага памяшкання.

Прыватныя крамы з беларускімі сувенірамі ўлады пераследуюць па ўсёй краіне. Самы вядомы прыклад — леташняе закрыццё крамы symbal.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі