"Артыст, бл...! Цыркач, сволач!" — як лаяліся Авакаў і Саакашвілі (відэа)

"Артыст, бл...! Цыркач, сволач!" — як лаяліся Авакаў і Саакашвілі (відэа)

У інтэрнеце з’явілася скандальнае відэа інцыдэнту паміж міністрам унутраных спраў Украіны Арсенам Авакавым і кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, якое адбылося ўвечары 14 снежня. Два вядомыя палітычныя дзеячы пасварыліся на пасяджэнні Нацыянальнай рады рэформаў, якая праходзіла ў прысутнасці прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Ва ўкраінскіх СМІ паведамляецца, што Авакаў выказаў прэтэнзіі пасля дакладу Саакашвілі. Кіраўнік украінскага МУС заявіў, што кіраўнік Адэскай адміністрацыі вядзе таемныя перамовы з прадстаўнікамі расійскага “Уралхіма” наконт прыватызацыі ў Адэсе.

Саакашвілі патрабаваў, каб было абнародаванае відэа з пасяджэння, на якім яго абразілі.

Фота: УНІАН

Арсен Авакаў: Міхаіл Рыгоравіч, я рэагую на тое, што вы тут сказалі. Я тут некалькі рэчаў запісваў, я ўважліва слухаў ваш выступ. Рэзюмэ з вашага адэскага антыкарупцыйнага форуму. Вы цяпер выступаеце значна мякчэй. Я не разумею. Вы сказалі, што Кабмін ўзначальвае карупцыю. Сказалі гэта бяздоказна, ясна, выразна і недвухсэнсоўна.

Міхаіл Саакашвілі: Вельмі доказна.

Арсен Авакаў: Давайце я скажу, а потым вы скажаце.

Міхаіл Саакашвілі: Вельмі доказна. І буду яшчэ больш даказваць, і буду да грамадскасці даносіць.

Арсен Авакаў: Спадар прэзід...

Міхаіл Саакашвілі: Я вас не баюся. Так — Мартыннікаў ваш бандыт.

Арсен Авакаў: Вы вось як у такіх выпадках кажаце. Бе-бе-бе-бе. Вы вось так кажаце цяпер?

Міхаіл Саакашвілі: Што значыць — бе-бе-бе-бе? Так са мной яшчэ ніхто не размаўляў!

Арсен Авакаў: Я буду з вамі так размаўляць!

Міхаіл Саакашвілі: А мне пляваць, як вы будзеце са мной размаўляць!

Арсен Авакаў: Ну выйдзіце адсюль прэч! І пляваць вам тады!

Міхаіл Саакашвілі: Я заклікаю вас да ветлівасці!

Арсен Авакаў: Заціхніце!

Міхаіл Саакашвілі: У адрозненне ад вас, у мяне мільёнаў і мільярдаў няма нідзе.

Арсен Авакаў: Я не для вас выступаю.

Міхаіл Саакашвілі: Я яшчэ раз кажу.

Арсен Авакаў: Пра свае мільярды будзеце выступаць у іншым месцы.

Міхаіл Саакашвілі: Мае мільярды яшчэ расіяне шукалі. Пашукайце як след! Пашукайце як след! Я не буду слухаць карумпаванага міністра.

Арсен Авакаў: Рот закрый, карумпаваны губернатар!

Міхаіл Саакашвілі: Што?

Арсен Авакаў: То.

Пётр Парашэнка: Можна без мата?

Арсен Авакаў: Мата там не было!

Пётр Парашэнка: Так!? Быў мат! Так, Арсен Пятровіч, я вас прашу!

Арсен Авакаў: Я хачу скончыць.

Пётр Парашэнка: Тады прашу па сутнасці, а не каментарый да выступлення. Прашу вас.

Арсен Авакаў: Калі мы гаворым пра цэлы шэраг рэчаў, якія былі сказаныя, вядома, прыватызацыя. Вядома, поўная прыватызацыя! У тым ліку і Адэскага партовага Завода. У тым ліку і для таго, каб максімальна вывесці на белы свет і неадкладна прыватызаваць ўвесь АПЗ. Дык у мяне пытанне: вы сваімі дзеяннямі, спадар Саакашвілі, перашкаджаеце прыватызацыі АПЗ, ці не?

Міхаіл Саакашвілі: Я не збіраюся нічога абмяркоўваць пасля вашых размоў! Пасля вашых размоў я буду з вамі спрачацца толькі па-грамадску. І я дакажу, што вы злодзей асабіста, і што сапраўды Кабінет Міністраў ўзначальвае карупцыю. Я ніколі не дазволю ... У мяне ў адрозненне ад вас грошай няма! У мяне ёсць сумленне і рэпутацыя. І я не збіраюся, каб нейкі Аваков, які прамантачыў чужыя грошы, які ўсе ведаюць, што працуе, на схемах сядзіць, са мной размаўляў такім тонам. У мяне акрамя рэпутацыі нічога няма. І я не збіраюся, каб нейкі міністр, які крадзе, пра якога ўся краіна ведае, што ён злодзей, пра якога ўся краіна...

(Авакаў бярэ шклянку з вадой і кідае ў Саакашвілі, але шклянку не далятае. У сварку ўмешваецца Пётр Парашэнка. Пару секунд усе гавораць адначасова і нічога не разабраць)

Пётр Парашэнка: Я закрываю пасяджэнне!

(Усе прысутныя рэзка ўстаюць і пачынаюць збірацца, у тым ліку, удзельнікі сваркі)

Арсен Авакаў: Мярзотнік! Тварына апошняя!

Міхаіл Саакашвілі (падскокваючы да стала і удараючы па ім кулаком): Злодзей! Такія, як ты, будуць сядзець!

(зноў неразборлівыя адначасовыя крыкі)

Арсен Авакаў: Сваю краіну давёў, ідзі да чорта з маёй краіны! Нягоднік!

Пётр Парашэнка: Арсен Барысавіч!

Міхаіл Саакашвілі: З тваёй краіны!? Я — украінец!

Арсен Авакаў: Я — украінец!

Міхаіл Саакашвілі: Не! Ты — злодзей!

Арсен Авакаў: А ты — балбатун і артыст! Артыст, бл...! Цыркач, сволач такая!

Арсеній Яцанюк: Трапло!

Міхаіл Саакашвілі (звяртаючыся да Яценюка): І вы — злодзей!

Арсеній Яцанюк: Гастралёр і балбатун! Мы цябе запрасілі ў краіну справу рабіць, а не аферызмам палітычным займацца. Брахло, блін!

Міхаіл Саакашвілі: Вы абражаеце прэзідэнта, вы абражаеце краіну, вы абражаеце парламентарыяў, вы абражаеце народ Украіны, і вы будзеце за гэта адказваць!

Пётр Парашэнка (падыходзячы да месца Яцанюка): Усё! Усе разышліся!

(І ўсе разышліся)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі