Арына Сабаленка апусцілася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка апусцілася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала абноўлены рэйтынг. Найлепшая з беларусак Арына Сабаленка апусцілася ў ім на два месцы і цяпер займае 13-е месца. 

У першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося. Яго па-ранейшаму займае румынка Сімона Халеп. Таксама ў тройку лідараў уваходзяць немка Ангеліка Кербер і прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі

У першай сотні тэнісістак свету нашу краіну прадстаўляюць Аляксандра Сасновіч (30-е месца) і Вікторыя Азаранка (51).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі